У суботу , 20 кастрычніка была АПОШНЯЯ экскурсія ў межах праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы германскага фонду “Памяць, адказнасць, будучыня” сумесна з МГА“ Узаемапаразуменне”. Гэтая экскурсія заахвочвальная і была арганізавана для самых актыўных удзельнікаў нашага праекта , як з мэтавай групы, так з ліку валанцёраў, партнераў, стэйкхолдэраў. І ездзілі мы ў…….? – У Нясвіж! Цудоўная, цікавая, займальная, пазнавальная, хоць і трошкі стамляльная . Але ўсе вытрымалі! Нашы выдатныя бабулі і дзядулі ў свае 75-82 гады мужна тапталі тратуары і лесвіцы шыкоўнага палацу. “ Ногы болеть, алы ж пырыстануть, а во в памяті у нас навсегда останыцьця гэта экскурсія!”- так яны тлумачылі , адкуль бяруцца сілы. Пад час нашых папярэдніх экскурсій было ўсё : і спевы і танцы , а ў мінулую суботу адбылося нешта неверагоднае: усе нашы экскурсанты гулялі ў п’есе! Супрацоўнікі музея сказалі, што не было дагэтуль у іх такіх таленавітых і актыўных артыстаў, як нашыя экскурсанты. Лепш за другіх са сваёй роляй справілася масоўка. Асабліва шум лесу быў перададзены вельмі праўдападобна. Лісце шапацела, свістаў вецер, а ужо зязюлі так кукавалі, што аж сцены палаца гудзелі! Было так весела і пазытыўна , што дагэтуль усмешка самаадвольна з’яўляецца , калі ўзгадваеш . Паглядзець , як ўсё было, можна ў гэтым фотарэпартажы.

Теги других блогов: экскурсія праект Нясвіж