“Ой, а раньшэ. Гэто був такый празднік. Со всёго світа з’езжелыся людэ і вызлы, хто віноград, это у нас в Сороцнех булы такыйі Гончары. У йіх всегда був віноград, грушкы такыйі красівы. З Янова баба прывозыла, продавала лялёчкы такыйі, пыкла спецыяльно на гэтой празднік. … Хфартушок білынькый і такы полосочкы краснынькы. Рукы, голова красіва! З мукы вона іх робыла. І мы іх так ждалы! І всё плачыш, шоб маты дала 5 копіёк. Мы ны моглы в школы всэдыты, шоб захватыты. То півнычкы пыклы- возылы, а тыпэр вжэ гэтого ныма .… На Прычысту за тыждэнь почынаеш готовытысь. Бо тож госты будуть, надо ж людэй угостыты… Тогді було красіво.… Пісні в кажныйі хаті спывалы. А танцы якыйі булы в клубе! З усіх сёл з’езжелыся хлопцы. Там був такый рух! Прычыста – гэто ж вылыкый празднік.. “ М.М.Рубец, вёска Вавулічы.Запісана пад час экспедыцый. Ой, і у нас на свяце-канцэрце “Святок у Вавулічах “ усё было , як “ раньшэ”. І людзі з’ехаліся са ўсёй Беларусі, і вінаград быў, і грушы такія прыгожыя. Лялькі з белымі фартушкамі за 10 хвілін раскупілі, сфатаграфаваць не паспелі. Пеўнічкі толькі на хвілін 20 затрымаліся. І гаршкі прадаваліся, і вырабы з саломы. Людзей –гасцей усіх кашай частавалі. А які рух быў! А як прыгожа і весела было, нават дождж на перашкаджаў. Дык што ж там казаць?! Глядзіце фотарэпартаж з фінальнага канцэрта , які прайшоў 22 верасня ў вёсцы Вавулічы ў межах праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць” .