Такое і ў сне наўрад ці магло прысніцца! Хіба маглі мы сабе ўявіць, што нашу акцыю падтрымае столькі людзей, што знойдуцца спонсары, якія з паўслова пагодзяцца дапамагчы, што з'явіцца столькі валанцёраў? Але вось вам вынікі. Наша скульптурная кампазіцыя стаіць цяпер на добраўпарадкаванай тратуарнай пліткай пляцоўцы.Не толькі месца, дзе пахаваны мірныя жыхары вёскі Сорацні , загінуўшыя 15 верасня 1943 года, прыведзена ў парадак, але і ўсе вясковыя могілкі. Выбоіны на дарозе да пагоста засыпаны. Усё зроблена так , як патрэбна. Проста неабходна адзначыць нашых спонсараў. Гэта Ігнатчук Леанід Васільевіч і Рапінчук Анатоль Рыгоравіч. Дзякуючы ім , а таксама прарабу Федзюковічу Анатолю Іванавічу, ураджэнцувёскі Сорацні, хлопцам –будаўнікам Строку Мікалаю Васільевічу, Бандарчуку Аляксандру Уладзіміравічу, Строку Андрэю Сцяпанавічу, на вясковых могілках атрымаўся завершаны памятны аб’ект . З пліткай усёж такі лепей. І паспелі будаўнікі яе пакласці як раз да 75 –годдзя сумнай і трагічнай даты. Мастацкая скульптурная кампазіцыя зроблена ў межах праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць” у памяць пра загінулых ад рук нацысцкіх карнікаў 144 мірных жыхароў вёскі Сороцні . На фотаздымку нашы героі-будаўнікі.

Теги других блогов: вёска скulptura памятны аб’ект