Эпіцэнтрам у нашым праекце “Вёска , якая не павінна знікнуць “ павінна была стаць вёска Сорацні. Так яно і адбылося. У апошнія два месяцы,у жніўні і зараз, у верасні , тут пачаўся незвычайны для гэтай маленькай палескай вёсачкі , з 60 жыхарамі, рух. Спачатку гулі бензапілы і стукалі сякеры. Па вуліцы 8 Сакавіка хадзілі людзі, і свае і чужыя, каб паглядзець, што ж адбываецца, як прасоўваецца праца па стварэнню драўляных скульптур. Бабулі ахкалі-войкалі, захапляліся,дзіваваліся, дзядулі хвалілі мужыкоў -разьбяроў за прафесіяналізм і майстэрства высокага ўзроўню. Потым дзейнасць разгарнулася на вясковых могілках. А зараз на могілках ідзе працэс па добраўпарадкаванню пляцоўкі каля створанай у межах праекта скульптурнай мастацкай кампазіцыі і, што яшчэ вельмі важна, месцаў пахавання 144 мірных жыхароў вёскі Сороцні, загінулых 15 верасня 1943 гада. Цяпер мы разам: улады, грамадства , працоўныя калектывы , усе рыхтуемся да мерапрыемства , прысвечанага 75 годдзю трагедыі вёскі Сорацні. Яно пройдзе на могілках вёскі Сорацні 15 верасня 2018 года. Пачатак ў 11 гадзін. Запрашаем ушанаваць памяць загінулых .