17 жніўня, закончыўся плэнер разьбяроў у вёсцы Сорацні Драгічынскага раёну. Плэнер праводзіла грамадскае аб'яднанне "Тур" у межах праекта "Вёска, якая не павінна знікуць".Шэсць дзён, а , здаецца , месяц , разьбяры- прафесіяналы працавалі без пеарапынку і стварылі выдатныя скульптуры з дрэва, з дуба, які зусім нялёгка апрацоўваць.Калі працуюць майстры , яны не маюць праекта , які патрэбна выконваць дакладна і без адступленняў. Майстры-разьбяры-творчыя людзі , і ўсе праекты ў іх галовах.Яны і самі не ведаюць, што атрымаецца ў выніку. У нас, у нашым праекце атрымалася цудоўна А інакш і быць ня магла. Калі робіш сапраўдную міласэрнарнасць, калі мэта -ушанаванне памяці бязвінна загінуўшых у адзін жудасны дзень вайны мірных жыхароў, павінна было атрымацца добра. Дарэчы, наша каманда ўдзельнікаў плэнера працавала пры моцнай падтрымцы і дапамозе Драгічынскага райвыканкама. Калі добрую справу робіш разам -усё і атрымліваецца добра. Калі грамадскую ініцыятыву падтрымлівае ўлада , калі мэта ў усіх адна, сумесная работа мае поспех . Плэнер закончыўся , але праца над скульптурнай кампазіцыяй працягваецца. Цяпер трэба зрабіць мемарыяльную дошку, і дах над стэндам. Адкрыцце скульптурнай кампазіцыі адбудзецца 15 верасня, у дзень 75-годдзя жудаснай трагедыі вёскі Сорацні, адной з 9000 спаленых беларускіх вёсак.
А пакуль . кароткі, ну вельмі кароткі фотарэпартаж , маніторынг таго, як усё рабілася і што зрабілася. І рабілі гэта ўсё народныя майстры Рэспублікі Беларусь: Анатоль Туркоў (Камянец), Мікалай Скляр(Гродна), Уладзімір Чыквін(Кобрын), і майстры, якія пакуль што не народныя ( усё наперадзе) Валера Манцэвіч(Драгічын) і Сяргей Козел(Баранавічы).А дапамагалі нам , як заўжды ,валанцеры. За працэсам назіралі як прадстаўнікі мэтавай групы нашага праекта, так і жыхары вёскі Сорацні і другіх бліжэйшых вёсак.