Днямі Ніне Васільеўне Кіжук споўнілася 94 гады. Яна найстарэйшы чалавек у мэтавай групе нашага праекта . Ніна Васільеўна ў сваім доўгім жыцці многа пабачыла і добрага і дрэннага. У маладосці яна мала вялікае каханне, але яно , як і сямейнае шчасце з каханым чалавекам , доўжылася зусім мала. Яе мужа разам з сям'ёй рэпрэсіравалі і дзесь у Сібіры 19 -гадовы юнак згінуў. Самую жанчыну нікуды не забралі , дзякуючы цяжарнасці.Гэта адзін з трох найцяжэйшых і трагічных слядоў у лёсе жанчыны, бо потым яна страціла сына, а некалька гадоў таму -і дачку. Але Ніна Васільеўна не страціла жыццёвую сілу, цікавасць да жыцця, а гэта -галоўнае.Яна шмат чаго памятае з мінулых часоў, вельмі цікава расказвае і разважае.Яе любяць паслухаць жанчыны , больш маладзейшыя. Слухалі і запісалі яе аповяды і мы, і яны ўвойдуць у наш альбом народнай памяці "Галасы вёсак, якія знікаюць".А сёння мы павіншавалі самую сталую жанчыну на нашай пілотнай тэрыторыі і падарылі ёй цішотку ад нашага праекта. Здароўя і моцы вам, паважаная Ніна Васільеўна!.