24 чэрвеня ў вёсцы Дробаты Драгічынскага раёну адбыўся канцэрт у межах нашага праекту "Вёска, якая не павінна знікнуць" . Праект реалізуецца грамадскім аб'яднаннем аматараў мастацтва регіёну "Белавежская пушча " і Брэстчыны "Тур". Дробаты зараз невялічкая вёсачка, у якой жыве ўсяго каля сарака жыхароў. Палова з іх- наша мэтавая група. Дзеці , якія прыехалі на летні адпачынак да сваіх бабуль і дзядуль, здзіўляліся: хіба бываюць канцэрты ў вёсках?Жыхары суседніх вёсак гаварылі: :І для каго гэты канцэрт? Там жа і жыхароў няма?". Але ўсё магчыма ў нашым праекце! І канцэрт адбыўся , і людзей назбіралася шмат.. Амаль 60 чалавек гледачоў! Перад імі выступаў мінскі фальклорны калектыў "Гаманіна". Артысты адразу наладзілі кантакт з гледачамі. Спявалі прыпеўкі, танчылі разам. Вельмі прыемна , што ў гэтым прыймалі ўдзел і нашы паважаныя бабулі і дзядулі з мэтавай групы. Успомнілі маладосць і заўзята танчылі побач з маладымі. Атмасфера свята была добразычлівай і вясёлай. Задаволенымі засталіся ўсе: і глядачы, і артысты, і каманда нашага праекту. Мэта дасягнута. Дарэчы, на гэтае мерапрыемства прыйшла самая большая колькасць людзей з мэтавай групы з адной вёскі. А гэта таму , што жыхары вёскі Дробаты вельмі незвычайныя людзі, адказныя і цікаўныя да ўсяго. Дзякуй вялікі ўсім , хто падтрымлівае наш праект. Гэты фотарэпартаж прысвечаны вёсцы Дробаты і яе жыхарам, тым, хто жыве або з'ехаў з роднай вёскі.